Бюстгальтар для Лілі Олдрыдж ювеліры ўпрыгожылі шасцю з паловай тысячамі каштоўных камянёў. Гэта і тапаз, і сапфір, і гранат. Ніжняя частка камплекта - бікіні - не саступае па класе верхняй. Яе ўсеялі 126-ю брыльянтамі. Сучасны камплект эксперты ацанілі ў 2 мільёны долараў. Як вядома, першы ў гісторыі Fantasy Bra быў створаны ў 1996 годзе. У ім зачароўвала гасцей моднага паказу Клаўдзія Шыфер. А самым дарагім тварэннем ювеліраў лічыцца камплект ніжняй бялізны 2000 года - 15 мільёнаў долараў. Яго насіла Жызель Бундхен.
На модным паказе Victoria's Secret быў прадэманстраваны ўнікальны Fantasy Bra
3 ноября 2015













