На Еўра ў Францыі працягваюцца сутычкі балельшчыкаў

16 июня 2016

Паліцыі ў Лілі зноў прыйшлося ўжыць слёзатачывы газ супраць агрэсіўных англійскіх фанатаў. Яны блакіравалі праезную частку адной з вуліц і адмовіліся разыходзіцца. Раней паведамлялася, што колькасць пацярпелых у бойках і сутыкненнях за суткі вырасла да 50 чалавек. Паліцыя затрымала 36 парушальнікаў. 16 з іх спатрэбілася медыцынская дапамога.