На гэтым тыдні сотні мільёнаў закаханых па ўсім свеце дарылі адно аднаму падарункі і прызнаваліся ў вечным каханні

17 февраля 2013
І вось тут пра месцы. Дзе гарачае прызнанне прагучыць лепш, чым у Парыжы? Вось і едуць турысты хоць бы на дзянёк, каб адчуць яшчэ большую рамантыку. Зрэшты, для нас - жыхароў постсавецкай прасторы - гэтая традыцыя пакуль далёкая, а само свята толькі ўваходзіць у культуру. Іншая справа краіны Захаду, адкуль усё і пачыналася. Такім чынам, Амерыка. Дзень святога Валянціна.
Дзень святога Валянціна ў амерыканцаў свята амаль дзяржаўнае. Складана сустрэць на вуліцы мужчыну без кветак. Нягледзячы на тое, што ўрачыстасць кахання сёлета прыпала на чацвер, толькі ў Солт Лейк Сіці - сталіцы штата Юта - адбылося 60 вяселляў.
У выніку большасць амерыканцаў так і не ведаюць гісторыю свята Дня святога Валянціна, але адзначаць яго вельмі любяць. Купляюць, пачынаючы ад касметыкі, пірожных і заканчваюцы нават рознымі відамі пісталетаў. Хоць у зброевую краму нас здымаць не пусцілі. Усе астатнія могуць нават незнаёмцам зрабіць такія простыя валянцінкі і пакінуць на вуліцы.