На дом жыхаркі амерыканскага штата Джорджыя Памелы Уэа ўпаў абломак самалёта. Жанчына не пацярпела толькі цудам. Як удалося ўстанавіць мясцовым уладам, на падлёце да міжнароднага аэрапорта Атланты ад грузавога боінга кампаніі Чайна Эйрлайнз адваліўся шасцімятровы кавалак. У палёце абломак разваліўся на дзве часткі. Адна ўпала на дом Памелы, другая - на паркоўку супермаркета. Пілот рэйса адразу ж далажыў дыспетчарам аб узнікненні на борце аварыйнай сітуацыі. Пасадзіць самалёт удалося без здарэнняў. Інцыдэнт расследуецца.














