На Далёкім Усходзе Расіі моцная паводка

31 августа 2015

Пасля магутных ліўняў у горадзе Усурыйск прарвала дамбу. Вада заліла цэнтральныя вуліцы горада, затапіла аўтамабілі, дамы, рынак, заапарк. Пашкодзіла дзясяткі электрападстанцый. Частка насельніцтва засталася без святла. З-за паводкі ў сёлах рэгіёна брудная вада трапіла ў студні, і, паводле слоў расійскіх ратавальнікаў, піць яе небяспечна. Цяперашнюю паводку ва Усурыйску называюць наймацнейшай за 20 гадоў. Яна стала водгаласам тайфуна "Гоні", які бушаваў у Прымор'і на мінулым тыдні.