На борце Міжнароднай касмічнай станцыі прайшла цырымонія перадачы камандавання

19 декабря 2018

Аляксандр Герст перадаў кіраўніцтва арбітальным комплексам касманаўту Раскосмасу Алегу Кананенку. У экіпаж новай экспедыцыі таксама ўвайшлі астранаўты NASA і Канадскага касмічнага агенцтва Эн Маклейн і Давід Сен-Жак. Нагадаем, на мінулым тыдні Алег Кананенка разам са сваім калегам - расійскім касманаўтам Сяргеем Пракоп’евым - правялі ў адкрытым космасе ўнікальную аперацыю па ўзяцці ўзораў пашкоджанай абшыўкі "Саюза МС-09". Яна доўжылася амаль 8 гадзін. Удзельнікі завершанай экспедыцыі МКС-56/57 у складзе Сяргея Пракоп’ева, Аляксандра Герста і Серэны Аўньён  вернуцца на Зямлю ўжо заўтра. Капсула "Саюза" прызямліцца ў стэпе Казахстана ў 11 раніцы па мясцовым часе.