На аўтабане ў Аўстрыі ў рэфрыжэратары для перавозкі кветак знайшлі 42 чалавекі

14 сентября 2015
Ледзь не паўтарылася нядаўняя трагедыя, калі ў грузавіку задыхнуліся некалькі дзясяткаў нелегалаў. Іх паспелі выратаваць. Паведамляецца, што двое перавозчыкаў - грамадзяне Ірака - затрыманыя на месцы. Уцекачоў даставілі ў аддзяленне паліцыі ў Лінцы, дзе ім аказваюць дапамогу. Хутчэй за ўсё, гэта выхадцы з Сірыі і Ірака.