На аўкцыён "Сотбіс" выставілі ўнікальны ружовы брыльянт

1 апреля 2017

На аўкцыён "Сотбіс" выставілі ўнікальны ружовы брыльянт па рэкордным кошце. Камень, які атрымаў назву "Ружовая зорка", прылічаны да самых дарагіх каштоўнасцяў свету. Ён быў знойдзены ў 1999 годзе пры распрацоўцы алмазных радовішчаў у Афрыцы. На яго апрацоўку ў ювеліраў пайшло каля двух гадоў. Стартавая цана лота – больш як 60 мільёнаў долараў. На сёння гэта самы вялікі ў свеце брыльянт ружовага колеру. Упершыню яго прапанавалі публіцы ў 2003 годзе.