Каля паўсотні белых мядзведзяў вольна гуляюць па вуліцах і нават заходзяць у дамы. Звычайныя меры бяспекі не дзейнічаюць: касалапыя не рэагуюць на святлошумавыя сігналы і спробы адагнаць іх пры дапамозе патрульных аўтамабіляў і сабак. Спецыялісты гавораць, што з'яўленне мядзведзяў звязана з сезоннымі міграцыямі, а затрымаліся яны ад таго, што побач з людзьмі знайшлі ежу.