На Алясцы за суткі адбыліся два моцныя землетрасенні магнітудай 7,5 і 6

2 декабря 2018

На Алясцы ўвялі рэжым надзвычага становішча. Там за суткі адбыліся два моцныя землетрасенні магнітудай 7,5 і 6. З-за стыхіі часова перастаў працаваць аэрапорт Анкарыджа. У найбуйнейшым горадзе амерыканскага штата разбурана мноства жылых дамоў і будынкаў, значна пашкоджана інфраструктура. Многія вуліцы і масты перакрытыя. Па ўсім рэгіёне ўчасткі трас сышлі пад зямлю.