На "Алеі славы" ў Галівудзе папаўненне

8 сентября 2016

На адну зорку больш. На "Алеі славы" ў Галівудзе папаўненне. На гэтым тыдні там увекавечылі імя амерыканскага спевака і акцёра Ашэра. Падтрымаць 37-гадовага выканаўцу прыйшлі знакамітыя музыкі, акцёры і кінапрадзюсеры. Сярод іх Стыві Уандэр, Келі Роўленд, Эдгар Рамірэс і Харві Вайнштэйн. Расчулены Ашэр падзякаваў усім сваім прыхільнікам, родным і сябрам, бо менавіта дзякуючы ім, па словах R`n`B-музыканта, ён удастоіўся гонару быць прадстаўленым на самым знакамітым бульвары Лос-Анджэлеса. Зорка з імем Ашэра стала 2 588-й.