На 82-м годзе жыцця памёр Гары Маршал

20 июля 2016

Сусветна вядомы рэжысёр памёр у бальніцы ў горадзе Бербанк (штат Каліфорнія). Прычынай смерці сталі ўскладненні ад запалення лёгкіх. Нядаўна Маршал перанёс інсульт. Нагадаем, што рэжысёр здабыў сусветную славу і любоў гледачоў, стварыўшы такія фільмы, як "Красуня" і "Збеглая нявеста". Вядомасць Маршалу прынеслі звыш двух дзясяткаў кінастужак. Ён неаднаразова станавіўся лаўрэатам прэстыжных прэмій у сферы кінематографа.