На 71-м годзе жыцця памёр трохразовы чэмпіён "Формулы-1" і бізнесмен Нікі Лаўда

21 мая 2019

Пра гэта паведамляюць аўстрыйскія СМІ са спасылкай на сям'ю легендарнага гоншчыка. На яго рахунку  25 перамог на этапах Гран-пры. За ўсю кар'еру аўстрыец больш як 50 разоў паднімаўся на п’едэстал. У 76-м  ён патрапіў у страшную аварыю і атрымаў шматлікія апёкі і пашкоджанні ўнутраных органаў. Таму доўгія гады пакутаваў ад захворвання нырак. У апошнія гады ён займаўся бізнесам - авіяперавозкамі, а таксама з'яўляўся старшынёй наглядальнага савета каманды "Мерседэс".