На 69-м годзе жыцця памёр легендарны футбаліст Ёхан Кройф

24 марта 2016

На 69-м годзе жыцця памёр легендарны футбаліст і трэнер з Галандыі Ёхан Кройф - трохразовы ўладальнік "Залатога мяча". У апошні час ён змагаўся з ракам лёгкіх. Дыягназ яму паставілі ў кастрычніку мінулага года. Адзначым, што Ёхан быў актыўным курцом і адмовіўся ад шкоднай звычкі толькі ў 44 гады пасля аперацыі на сэрцы. Кройф выступаў за галандскія клубы "Аякс" і "Феенаорд", іспанскія "Барселону" і "Левантэ", амерыканскія "Лос-Анджэлес" і "Вашынгтон". У якасці трэнера кіраваў "Барселонай", "Аяксам" і зборнай Каталоніі. За нацыянальную каманду Нідэрландаў Кройф забіў 33 мячы ў 48 матчах, быў бронзавым прызёрам чэмпіянату Еўропы і віцэ-чэмпіёнам свету.