М'янма сёння адзначае Дзень незалежнасці

4 января 2016

4 студзеня 1948 года краіна здабыла свабоду ад Брытанскай імперыі. З раніцы святочныя мерапрыемствы прайшлі ў Янгоне. З нацыянальным святам Прэзідэнта Саюза М'янмы Тэйн Сейна і народ гэтай краіны павіншаваў Кіраўнік беларускай дзяржавы. Аляксандр Лукашэнка выказаў упэўненасць, што ўсебаковае развіццё супрацоўніцтва дазволіць паслядоўна рэалізаваць патэнцыял двухбаковых адносін і будзе спрыяць росквіту абедзвюх краін.