Новы - вельмі песімістычны - прагноз МВФ адносна перспектыў сусветнай і еўрапейскай эканомікі. Эксперты адзначаюць - з-за росту цэн на сыравінныя тавары па выніках года ў самых буйных краінах ЕС варта чакаць альбо нулявога росту, альбо падзення ВУП - размова, напрыклад, аб Францыі, Германіі, Італіі і Вялікабрытаніі. Рэзка вырасце інфляцыя: у еўразоне яна складзе не менш як 5 працэнтаў, а ў эканоміках, якія развіваюцца, каля 9 працэнтаў. Трэба сказаць, прагноз МВФ, нягледзячы на свой песімізм, выглядае нават залішне аптымістычным: інфляцыя ў краінах ЕС толькі за першыя месяцы года перавысіла 6 працэнтаў, а, напрыклад, у Літве дасягае 15-ці. Асабліва рэзкім апынуўся рост цэн на гаручае - у сярэднім па Заходняй Еўропе яно падаражэла ўжо на траціну, а сям-там нават напалову. Інфляцыя і па харчовых таварах расце нястрымна: танныя прадукты знікаюць з паліц, а замена аказваецца даражэйшай удвая і нават утрая. Так што, хутчэй за ўсё, ад МВФ варта чакаць новай порцыі сумных прагнозаў.
МВФ: Магчыма падзенне ВУП буйных краін ЕС
25 апреля 2022













