МВФ перагледзеў прагноз сусветнай эканомікі ў будучым годзе

13 октября 2021

Рост сусветнай эканомікі ў наступным годзе страціць адзін працэнт у параўнанні з цяперашнім. Такія прагнозы робіць МВФ. Прычына - праблемы з пастаўкамі ў багатых краінах, а таксама пагрозы ў сферы аховы здароўя. Па ўсёй планеце назіраецца рост цэн на шырокі спектр тавараў - ад медыкаментаў да аўто. Пагоршаны прагноз па ВУП для ЗША і Украіны, у нязначнай ступені для Кітая - усяго на адну дзясятую працэнта. А вось па сітуацыі ў эканоміцы Беларусі прагноз палепшаны: у бягучым годзе прагназуецца рост ВУП больш як на два працэнты.