МВФ: Сусветная эканоміка страціць амаль 10 трыльёнаў долараў

3 июня 2020
Сусветная эканоміка страціць амаль 10 трыльёнаў долараў, падлічыў МВФ. Бо пасля адмены каранціну вярнуцца да працы і да ранейшага жыцця атрымаецца далёка не ва ўсіх краін,  папярэджваюць эканамісты. Выхад з найбуйнейшага за 100 гадоў крызісу будзе не такім хуткім. Людзі, як і бізнес, зараз не гатовыя марнаваць грошы ў дакрызісных маштабах. Ды і сам каранцін - справа выдатковая. І, імаверна, што шматлікія краіны пойдуць на павелічэнне падаткаў.