МУС Сербіі назвала пратэсты спробай захапіць уладу

9 июля 2020
Кіраўнік МУС Сербіі ўзяў пад сумненне тое, што прычыны пратэстаў у краіне звязаны з паўторным каранцінам. Нябойша Сцяфанавіч назваў мітынгі ў Бялградзе спробай захапіць уладу. На яго думку, акцыі пратэсту былі загадзя падрыхтаваныя тымі, хто жадае прыйсці да кіраўніцтва краінай без удзелу ў выбарах.

Другая ноч пратэстаў у Сербіі зноў вылілася ў сутыкненні маніфестантаў з паліцыяй. Паводле апошніх звестак, пацярпелі не менш за  36 чалавек, у тым ліку паліцэйскія. Мітынгоўцы сталі закідваць вартавых парадку бутэлькамі і камянямі.

На вуліцы сталіцы выйшаў спецназ у суправаджэнні баявой тэхнікі. Для стрымлівання натоўпу прымяняліся слёзатачывы газ і святлошумавыя гранаты.