Раней нічога не чулі пра Скрыпаля - падазроныя брытанскімі ўладамі ў атручванні экс-палкоўніка ГРУ і яго дачкі далі сваё першае інтэрв'ю тэлеканалу Russia Today. Аляксандр Пятроў і Руслан Башыраў пацвердзілі свае імёны і прызналі, што на апублікаваных Лонданам фота яны. У астатнім жа сітуацыя з атручваннем "фантастычнае і фатальнае супадзенне".
Мужчыны расказалі, што ў Солсберы прыехалі з турыстычнымі мэтамі паглядзець на знакаміты ва ўсім свеце сабор. На пытанне, ці з'яўляюцца яны супрацоўнікамі ГРУ, мужчыны адказалі, што яны звычайныя прадпрымальнікі і працуюць у фітнес-індустрыі.













