Мужчына забраўся на Эйфелеву вежу і некалькі гадзін адмаўляўся спускацца

21 мая 2019

Эйфелеву вежу ў Парыжы  напярэдадні прыйшлося  закрыць, а турыстаў - эвакуіраваць. Невядомы мужчына  забраўся на славутасць і некалькі гадзін  адмаўляўся спускацца. Познім вечарам  у афіцыйным "Твітары" вежы  з'явілася паведамленне, што сітуацыю  атрымалася ўзяць пад кантроль. Сёння яна запрацуе ў  звычайным рэжыме. Аб матывах чалавека, які залез на будынак,  не паведамляецца. Паводле  некаторых звестак, ён пагражаў пакончыць з сабою.