Мужчына ў Осла ўкраў машыну хуткай дапамогі і збіў пешаходаў

22 октября 2019
Тэрміновыя навіны ў гэтыя хвіліны прыходзяць з Осла. Невядомы ўкраў аўтамабіль хуткай дапамогі і ўчыніў наезд на пешаходаў - збіў дзіцячую каляску. Маці з дзіцем шпіталізаваны. Пацярпелі яшчэ некалькі чалавек. Падчас праследавання паліцыя страляла па колах машыны. Відавочцы сцвярджаюць, што ўзброены зламыснік  адстрэльваўся. Падазронага ўдалося затрымаць. Зараз вядуцца пошукі яго магчымай саўдзельніцы.