Мужчына, які ўчыніў самападрыў у горадзе Ансбах, быў псіхічна хворы

25 июля 2016

Паводле звестак паліцыі, раней ён спрабаваў пакончыць з сабою і меў праблемы з наркотыкамі. І ўсё ж праваахоўнікі схільныя меркаваць, што выбух ён учыніў з экстрэмісцкіх меркаванняў. 27-гадовы выхадзец з Сірыі падарваў сябе ля аднаго з рэстаранаў пасля таго, як не здолеў трапіць на музычны фестываль. У выніку сам ён загінуў, 12 чалавек пацярпелі. Мужчына прыбыў у Германію два гады назад і папрасіў прытулку. Яму адмовілі. Між тым, у МУС заявілі, што пагроза нападаў у краіне застаецца высокай.