Смецце вымусіла Філіпіны адклікаць свайго пасла і консулаў з Канады

16 мая 2019
Атава пратэрмінавала дэдлайн  па вывазе адыходаў, якія былі незаконна  ўвезеныя ў філіпінскія парты  ў 2013 годзе.  МЗС астраўной дзяржавы падкрэслівае, што  філіпінская дыпмісія  будзе працаваць у скарочаным рэжыме, пакуль пытанне са смеццем не вырашыцца.  Пры гэтым  у Канадзе  заяўляюць, што адыходы былі ўвезеныя прыватнымі кампаніямі, і ўлады краіны не нясуць за гэта адказнасць.