Мун Чжэ Ін - самы верагодны кандыдат у прэзідэнты

13 марта 2017

Экс-лідар Дэмакратычнай партыі Паўднёвай Карэі Мун Чжэ Ін - самы верагодны кандыдат у прэзідэнты. Паводле апытанняў, ён лідзіруе амаль ва ўсіх правінцыях - каля 30% рэспандэнтаў аддалі свае галасы за яго. Прэзідэнцкія выбары павінны прайсці ў краіне ў наступныя два месяцы. Нагадаем, на мінулым тыдні кіраўнік Паўднёвай Карэі Пак Кен Хе рашэннем Канстытуцыйнага суда была адпраўленая ў адстаўку. Спрычыніўся таму найбуйнейшы карупцыйны скандал.