Масквічы начуюць на вуліцы дзеля новага iPhone X

2 ноября 2017

З тэрмасамі і коўдрамі. Масквічы начуюць на вуліцы дзеля новага iPhone X. Старт продажаў, нагадаем, 3 лістапада. Фатаграфіямі чаргі ля аднаго з магазінаў па продажы тэхнікі на Цвярской дзеляцца карыстальнікі сацсетак. Паводле інфармацыі life shot, колькасць чалавек у чарзе перавышае 100. Як кажуць відавочцы, першы ў чарзе дзяжурыць тут ужо тыдзень. Усім, хто сабраўся, раздалі парадкавыя нумары. З заўтрашняга дня пачнецца пераклічка, якая будзе праходзіць раз на тры гадзіны.