Масква сёння прызнала, што брудная нафта нанесла сур'ёзную эканамічную і іміджавую шкоду Расіі

30 апреля 2019

Гэта сёння заявіў Уладзімір Пуцін на сустрэчы з кіраўніком Транснафты. Кампанія ўзяла на сябе адказнасць за інцыдэнт. Сліў "некандыцыі" прызнаны наўмысным. Ён адбыўся на ўчастку ў Самарскай вобласці. Прыватнае мясцовае прадпрыемства дапусціла забруджванне ў парушэнне ўсіх інструкцый. Матэрыялы перададзеныя ў ФСБ. Уладзімір Пуцін даручыў узмацніць кантроль за прыёмам нафты ў сістэму магістральных нафтаправодаў, дапоўніўшы нарматыўную базу.