Масква аб'явіла дату дэфолту Украіны

22 декабря 2015

Фармальна ён наступіць 31 снежня, калі мінуе льготны перыяд, падчас якога ў Кіева яшчэ ёсць магчымасць ажыццявіць плацёж, - заявіў Мінфін Расіі. Ва ўстаноўлены тэрмін Украіна не вярнула тры мільярды долараў. Прэм'ер-міністр Дзмітрый Мядзведзеў даручыў ураду падрыхтаваць дакументы для звароту ў суд. МВФ раней прызнаў доўг перад Расіяй дзяржаўным. Украінскія ўлады патрабуюць прызнаць доўг камерцыйным.

Тым часам, Савет ЕС падоўжыў санкцыі супраць Расіі на паўгода. Яны носяць тэхнічны характар і закранаюць фінансавую, энергетычную і абаронную сферы. Пры гэтым, як заявіла шэф еўрапейскай дыпламатыі Федэрыка Магерыні, Брусель зацікаўлены ў працы з Масквой па прыярытэтных міжнародных задачах, аднак санкцыйную палітыку гэта не зменіць. Зрэшты, у Еўрасаюзе ўвязваюць адмену санкцый з выкананнем мінскіх дамоўленасцяў. У Бруселі адзначаюць, што ў выкананні пагадненняў ёсць прагрэс.