Масква гатова на перамовы з Кіевам у Мінску

25 февраля 2022

Кіраўнік Расіі гатовы адправіць дэлегацыю ў Мінск на перамовы з Украінай. 

Аб гэтым паведаміў журналістам прэс-сакратар прэзідэнта Дзмітрый Пяскоў.

У дэлегацыю могуць увайсці прадстаўнікі Мінабароны, МЗС і адміністрацыі прэзідэнта. Такі адказ Масквы на сённяшнюю заяву прэзідэнта Украіны Зяленскага аб гатоўнасці абмяркоўваць нейтральны статус краіны. 

Супрацьстаянне планам пашырэння НАТА 

Падзеі вакол Украіны з'яўляюцца аднаўленнем балансу ў свеце, страчанага пасля распаду СССР. Гэта меркаванне прэзідэнта Сірыі. Паводле слоў Башара Асада, Масква мае поўнае права супрацьстаяць планам па пашырэнні НАТА.

Cлавянскае братэрства 

У гэтым кантэксце і флагі Расіі, і ДНР на вуліцах Чарнагорыі - відэа публікуюць мясцовыя СМІ. Каля 11 тысяч чалавек выйшлі ў Падгорыцы і амаль дзясятку іншых гарадоў на мітынг з лозунгамі ў падтрымку Масквы і Данбаса.

Пашырэнне НАТА на ўсход 

НАТА выкарыстоўвае спецаперацыю ў Данбасе як прычыну для нарошчвання сваёй прысутнасці ва Усходняй Еўропе. Фактычна рыхтаваліся да гэтага на працягу 8 гадоў нестабільнасці ва Украіне. Менавіта зараз пастаянныя прадстаўнікі НАТА вырашылі рэалізаваць абаронны план па размяшчэнні сіл рэагавання ў краінах альянсу для абароны саюзнікаў. У гэтыя хвіліны стартуе экстранны анлайн-саміт НАТА па Украіне ў закрытым для журналістаў фармаце.