Масква гатова да правядзення Савета Расія - НАТА

2 декабря 2015

Масква гатова да правядзення Савета Расія - НАТА, паколькі ў Масквы шмат пытанняў да альянсу. Аб гэтым заявіў міністр замежных спраў Сяргей Лаўроў, знаходзячыся з афіцыйным візітам у Нікасіі. "Галоўнае - не дапускаць адыход ад ключавога прынцыпу, закладзенага ў аснову нашых адносін з НАТА - прынцыпу роўнай і непадзельнай бяспекі, - заявіў кіраўнік МЗС Расіі.

Напярэдадні неабходнасць аднаўлення работы Савета Расія-НАТА пацвердзілі кіраўнік германскага знешнепалітычнага ведамства Франк-Вальтар Штайнмаер, а таксама генсакратар Паўночнаатлантычнага альянсу Енс Столтэнберг.

Тым часам, Чарнагорыя атрымала афіцыйную прапанову аб уступленні ў НАТА. Балканская дзяржава можа стаць 29-ым членам арганізацыі. Міністры замежных спраў краін альянсу прынялі рашэнне аб пачатку адпаведных перамоў. Па меркаванні экспертаў, дыскусіі і ратыфікацыя выніковых дакументаў зоймуць прыкладна паўтара года. Паводле звестак сацапытанняў, уступленне ў НАТА падтрымлівае меней чым палова насельніцтва Чарнагорыі. Улады ж спадзяюцца, што гэты крок паскорыць уваходжанне ў Еўрасаюз.