Масква будзе лічыць дагавор аб ракетах сярэдняй і меншай далёкасці дзеючым і пасля 2 лютага

23 января 2019

Па словах намесніка кіраўнка МЗС Расіі Сяргея Рабкова, довады ЗША па выхадзе з пагаднення Крэмль лічыць неабгрунтаванымі. Дыпламат адзначыў, што ў Вашынгтоне дагэтуль так і не растлумачылі, на аснове якіх звестак зроблена выснова, што ракета 9М729 выпрабоўвалася на забароненую па дагаворы далёкасць. Ён таксама падкрэсліў, што Расія гатова да работы са Штатамі па захаванні пагаднення, але з абавязковым улікам інтарэсаў абедзвюх бакоў і без контрпрадукцыйных ультыматумаў.