Маскоўскі аэрапорт Шарамецьева здымае забарону на правоз вадкасцяў

27 марта 2014

Маскоўскі аэрапорт Шарамецьева здымае забарону на правоз вадкасцяў на борце самалётаў. Нагадаем, у студзені Расавіяцыя часова зрабіла больш жорсткімі правілы правозу вадкіх рэчываў і сродкаў асабістай гігіены. Іх пастанавілі здаваць у багаж. Рашэнне было прынята напярэдадні зімовых Алімпійскіх і Паралімпійскіх гульняў у Сочы. Нягледзячы на адмену забароны, супрацоўнікі Шарамецьева падкрэсліваюць, што на борт самалёта па-ранейшаму нельга браць вадкасці і аэразолі аб'ёмам больш за 100 мілілітраў.