Моцны выбух сёння прагрымеў і ў Разані

23 октября 2016

Верагоднай прычынай трагедыі ратавальнікі называюць уцечку бытавога газу. Здарэнне адбылося ў жылым шматпавярховым доме. Тры чалавекі загінулі і яшчэ 13 пацярпелі. Часткова разбураныя кватэры на дзявятым і дзясятым паверхах у адным з пад'ездаў. Вядома, што жыхары дому эвакуіраваныя. У ліквідацыі аварыі ўдзельнічаюць амаль дзве сотні чалавек і больш як 40 адзінак тэхнікі.