Магутны выбух прагрымеў у цэнтры пакістанскага горада Лахор

14 февраля 2017

Загінулі, сама меней, 13 чалавек, больш за 80 атрымалі раненні. Падрыў учыніў смяротнік - ля парламента горада. Адказнасць узяла на сябе групоўка "Джамат уль-Ахрар". У сталіцы Пакістана Ісламабадзе на фоне паведамленняў аб тэракце аб’яўлены чырвоны ўзровень тэрарыстычнай пагрозы.