Магутны выбух прагрымеў у прыгарадзе Лондана

13 марта 2015

Магутны выбух прагрымеў у прыгарадзе Лондана побач з пачатковай школай. Паводле папярэдніх звестак, ніхто не пацярпеў. Інцыдэнт адбыўся ў горадзе Вэйбрыдж за 30 кіламетраў ад брытанскай сталіцы. На месцы здарэння пачаўся моцны пажар. Працуюць восем пажарных разлікаў. Прычыны выбуху пакуль невядомыя.