Магутны выбух прагрымеў у Кіеве

27 июня 2017

Магутны выбух прагрымеў некалькі гадзін таму ў Кіеве - на скрыжаванні вуліц Саломенскай і Механізатараў. У паветра ўзляцеў легкавы аўтамабіль. Прыстасаванне спрацавала, калі машына праязджала скрыжаванне. Як паведамляюць украінскія СМІ са спасылкай на Мінабароны, за рулём знаходзіўся кіраўнік спецназа Галоўнага ўпраўлення разведкі Максім Шапавал. Вайсковец загінуў. Сур'ёзна паранена жанчына, якая праходзіла паблізу. На месцы зараз працуюць ратавальнікі. Інцыдэнт ужо кваліфікавалі як тэракт.