Магутны выбух прагрымеў у Архангельску ля ўваходу ў будынак упраўлення ФСБ

31 октября 2018

Загінуў выканаўца атакі - 17-гадовы падлетак. У яго ў руках разарвалася выбуховае прыстасаванне, якое ён хацеў пранесці ў памяшканне ведамства. Яшчэ тры супрацоўнікі спецслужбы атрымалі раненні. Месца надзвычайнага здарэння ачэплена. Праводзяцца аператыўна-вышуковыя мерапрыемствы і следчыя дзеянні. СК Расіі ўзбудзіў крымінальную справу па артыкуле аб тэракце па факце выбуху. Тым часам у сацсетках распаўсюджваецца скрыншот з чата, у якім "анарха-камуніст" паведамляе аб маючым адбыцца выбуху і загадзя бярэ на сябе адказнасць за тэракт. Але афіцыйнага пацвярджэння гэтай інфармацыі пакуль няма.