Магутны ўзрыў прагрымеў у Александрыі

24 марта 2018

Магутны ўзрыў прагрымеў у Александрыі - як мінімум адзін чалавек загінуў, чацвёра пацярпелі. Паводле папярэдніх звестак, спрацавала ўзрыўчатка ў прыпаркаваным аўто. Як раз у гэты момант паблізу праязджаў картэж кіраўніка службы бяспекі горада. Паведамляецца, што ён не пацярпеў. Паліцыя ачапіла раён, падрабязнасці высвятляюцца.