Магутны выбух прагрымеў ноччу ў цэнтры Кіева

11 апреля 2017

У выніку былі павыбіваны шыбы на першым паверсе дома, дзе размешчаны рэстараны і банк. Пашкоджаны прыпаркаваныя побач аўтамабілі. Пацярпелых няма. Выбух адбыўся без наступнага ўзгарання. Паліцэйскія і ўзрыватэхнікі амаль усю ноч працавалі на месцы здарэння. Знойдзены фрагменты бомбы - яны накіраваны на экспертызу. Разглядаецца некалькі версій інцыдэнту - выбух газавага балона або правакацыя. Узбуджана крымінальная справа.