Моцны выбух прагрымеў на хімічным заводзе ў Ленінградскай вобласці

16 января 2019

Інцыдэнт адбыўся ў горадзе Кінгісеп. Паведамляецца, што выбух справакаваў моцны пажар, а таксама абрушэнне часткі цэха па вытворчасці хімічных дабавак. У цяперашні час узгаранне ліквідавана, пацярпелі 4 чалавекі. Здарэнне напалохала мясцовых жыхароў. Яны расказалі, што ў момант выбуху ў дамах трэсліся сцены, у некаторых кватэрах выбіта шкло. Паводле папярэдняй версіі, на заводзе ўзарвалася бочка з гаруча-змазачнымі матэрыяламі.