Моцны выбух на хімзаводзе ў Тэхасе

27 ноября 2019
Магутны выбух прагрымеў на нафтахімічным заводзе ў Тэхасе. У радыусе некалькіх кіламетраў у будынках выбіла шкло. Ударную хвалю на сабе адчулі нават жыхары суседняга штата Луізіяна! Зараз на месцы здарэння - моцны пажар. Слупы полымя падняліся ў неба на некалькі дзясяткаў метраў. Аб пацярпелых пакуль не паведамляецца, што стала прычынай выбуху, таксама невядома.