Магутны выбух гэтай ноччу прагрымеў ля будынка суда ў Ландандэры

20 января 2019

Магутны выбух гэтай ноччу прагрымеў ля будынка суда ў Ландандэры (Паўночная Ірландыя). Паведамляецца, што быў замініраваны прыпаркаваны непадалёк аўтамабіль. На шчасце, пацярпелых няма. Побач з месцам надзвычайнага здарэння паліцыя выявіла яшчэ адну падазроную машыну. З найбліжэйшых дамоў тэрмінова эвакуіравалі людзей. Вядзецца следства. Кіраўнік МЗС Рэспублікі Ірландыя ў сваім Twitter ужо назваў здарэнне як тэрарыстычны акт.