Моцны ўраган абрынуўся на Абу-Дабі і Дубай

10 марта 2016

Непагадзь суправаджалася праліўным дажджом і моцным ветрам. Такой непагадзі тут не бачылі ўжо больш як паўстагоддзе. Ураган стаў прычынай мноства ДТЗ. Былі скасаваныя і затрыманыя дзясяткі авіярэйсаў. Вецер перакульваў паветраныя судны проста ў аэрапортах. Ліўні выклікалі паводкі. У некаторых раёнах жыхары былі змушаныя перасесці на лодкі, каб дабрацца ў бяспечныя месцы.