Магутны ўраган "Мэцью" набліжаецца да ўсходніх берагоў ЗША

6 октября 2016

У Джорджыі, Фларыдзе, Паўднёвай і Паўночнай Караліне ўведзена надзвычайнае становішча. Там праходзіць эвакуацыя. Звыш мільёна мясцовых жыхароў пакідаюць свае дамы. Метэаролагі чакаюць, што стыхія можа абрынуцца на паўночнаамерыканскія штаты ўжо гэтай раніцай. Шторм прынясе ў рэгіён праліўныя дажджы і вецер парывамі да 210 кіламетраў за гадзіну. "Мэцью" стане наймацнейшым штормам у ЗША за апошнія 10 гадоў.

Нагадаем, раней ураган "Мэцью" абрынуўся на карыбскі рэгіён. У Гаіці, Дамініканскай Рэспубліцы, Калумбіі, Сэнт-Вінсэнце і Грэнадынах зафіксаваныя маштабныя разбурэнні. Колькасць ахвяраў складае, паводле розных звестак, ад 11 да 27 чалавек.