Магутны ўраган "Дарыян" насоўваецца на ўсходняе ўзбярэжжа Фларыды

30 августа 2019

Губернатар штата аб'явіў рэжым надзвычайнай сітуацыі  ва ўсіх 67-мі акругах.  Паводле  прагнозаў сіноптыкаў, стыхія дасягне берагоў штата  ў ноч на панядзелак. Мяркуецца, што да гэтага часу хуткасць ветру ў яго эпіцэнтры будзе перавышаць   200  кіламетраў за гадзіну, а хвалі паднімуцца  да 4  метраў. Жыхары запасаюцца прадуктамі, вадой і лекамі як мінімум на тыдзень.