Моцны цыклон абрынуўся на Францыю

5 мая 2013
Паводка разбурыла масты і дарогі ў цэнтральнай частцы краіны. З-за праліўных дажджоў з берагоў выйшлі рэкі, затопленымі аказаліся падвалы і ніжнія паверхі сотняў дамоў. Цяжкая тэхніка расчышчае тоны гразі і камянёў, якія аказаліся на вуліцах. Сілай плыняў машыны выносіла з шашы на дзясяткі метраў.