Магутны цыклон не адпускае паўднёвы ўсход Індыі

14 октября 2014

У спісе ахвяраў ужо 24 чалавекі. У некаторых раёнах няма электрычнасці, паралізаваны рух транспарту, з каранямі вырваны дрэвы. З рэгіёнаў, якія апынуліся пад ударам стыхіі, эвакуіравана больш чым паўмільёна жыхароў. Цыклон Хадхад абрынуўся на індыйскае ўзбярэжжа напярэдадні. Бура прыйшла з ліўнямі і парывамі ветру да 200 кіламетраў за гадзіну. Сёння раён бедства наведае прэм'ер-міністр Індыі.