Магутны цыклон "Дэбі" прывёў да маштабных паводак на ўсходзе Аўстраліі

31 марта 2017
Стыхія ўжо саслабла. Але ў рэгіёне яшчэ ідуць моцныя ліўні. Самая складаная сітуацыя ў штаце Новы Паўднёвы Уэльс. 40 000 жыхароў пакінулі дамы з прычыны разводдзя мясцовых рэк. У Квінслендзе праз дажджы абясточана каля 110 000 дамоў, закрытыя дзіцячыя сады і школы. Нагадаем, цыклон абрынуўся на Аўстралію ў аўторак і быў кваліфікаваны як шторм чацвёртай катэгорыі.