Магутны трапічны шторм абрынуўся на Новую Зеландыю

20 февраля 2018

Трывожныя навіны гэтымі хвілінамі прыходзяць з Новай Зеландыі. Магутны трапічны шторм "Гіта" прынёс у дзяржаву ўраганны вецер і праліўныя дажджы. Ёсць пагроза паводак. У Велінгтоне ўжо выпала больш як 30 міліметраў ападкаў. Зачыненыя дзясяткі школ. Перакрытыя дарогі. Найбуйнейшы авіяперавозчык адмяніў усе рэйсы ў сталіцу.