Магутны тарнада абрынуўся на паўднёвыя раёны Польшчы

15 августа 2014

Смерч абрываў лініі электраперадач, валіў дрэвы, зрываў дахі з дамоў. Больш за ўсіх пацярпелі населеныя пункты ў раёнах Падкарпацця і Старога Сонча. Шматлікія будынкі сур'ёзна пашкоджаныя. Пабітыя вокны, праз нанесеныя ўраганам прабоіны дамы залітыя вадой і граззю. Паводле папярэдняй інфармацыі, некалькі чалавек пацярпелі.